РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ ПА ПАПУЛЯРЫЗАЦЫІ ЎНУТРАНАГА ТУРЫЗМУ «ВАНДРУЙ. АДЧУЙ. НАТХНЯЙСЯ»
6 чэрвеня музей-запаведнік “Нясвіж” другі раз далучыцца да ўдзелу ў Рэспубліканскай турыстычнай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся».
У гэты дзень для жадаючых пазнаёміцца з экспазіцыяй палацавага ансамбля будзе праведзена экскурсія "Прагулка па старажытных бастыёнах" на бясплатнай аснове (пры ўмове набыцця ўваходных білетаў у палац).
Пачатак экскурсій - а 12 і 16.00 гадзіне.
У выпадку неспрыяльных умоў надвор'я экскурсія "Прагулка па старажытных бастыёнах" будзе заменена экскурсіяй па экспазіцыі палаца "Архіў і бібліятэка".
Абавязковая ўмова - папярэдні запіс да 5 чэрвеня па тэлефонах +375 17 702 06 02, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: