Рэспубліканская патрыятычная акцыя “Мінута маўчання”
22 чэрвеня а 12 гадзіне ў капліцы палаца Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" традыцыйна далучыцца да Рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Хвіліна маўчання”, прысвечанай Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Прыняць удзел у хвіліне маўчання ў гэтую журботную дату можа кожны. У 12.00 трэба спыніцца на хвіліну і ўзгадаць тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: