Рэспубліканскі семінар
10 красавіка на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнагамузея-запаведніка "Нясвіж" адбыўся рэспубліканскі адукацыйны семінар для экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Арганізатар — РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» на чале са старшынёй С.І. Бусько.
Мерапрыемства сабрала каля 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі.
Падчас семінара спецыялісты музея-запаведніка пазнаёмілі ўдзельнікаў з асаблівасцямі правядзення экскурсій на аб'ектах музея-запаведніка, а таксама з патэнцыялам турыстычнай інфраструктуры музея і горада.
Былі закрануты пытанні маршрутаў руху турыстычных груп, узаемадзеяння гідаў і музея.
Супрацоўнікі музея-запаведніка А.М. Буднік і С.В. Чысцякоў правялі майстар-класы па тэмах "Валы і бастыёны нясвіжскага замка", "Ландшафтныя паркі", а таксама кансультацыі на тэму "Нясвіжскі фарны касцёл".
Удзельнікі мерапрыемства наведалі нясвіжскі замак, парк, Слуцкую браму, гістарычны цэнтр Нясвіжа і фарны касцёл.
Падчас практычных заняткаў адбылася прадуктыўная размова з пробашчам касцёла Найсвяцейшага Божага Цела ксяндзом-дэканам П. Шарко, якая тычылася рэстаўрацыі аб'екта і асаблівасцяў яго наведвання турыстычнымі групамі.
Удзельнікі рэспубліканскага адукацыйнага семінара выказалі прапанову працягнуць плённае супрацоўніцтва ў мэтах развіцця турыстычнай галіны Беларусі.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: