Калядная акцыя
З 12 па 28 снежня 2018 года
Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць, патэлефанаваўшы па нумары: +375 1770 20602
Палацавы ансамбль:
Уваходны квіток для дарослых — 4,00 BYN
Уваходны квіток для школьнікаў і студэнтаў — 2,00 BYN
Ратуша:
Уваходны квіток для дарослых — 1,00 BYN
Уваходны квіток для школьнікаў і студэнтаў — 0,50 BYN
Усе госці Радзівілаў стануць удзельнікамі рэальных падзей, якія адбываліся ў Нясвіжы: сустрэнеце легендарнага Пане Каханку, яго сястру Тэафілію і прыдворнага кампазітара Яна Давіда Голанда.
Беларуская гісторыя ажывае у цудоўных інтэр’ерах палаца і яго унікальных калекцыях!
Гаспадар Нясвіжскага палаца князь Караль Станіслаў Радзівіл, усім вядомы па мянушцы «Пане Каханку», рыхтуецца да прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- Паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- Убачыць рыцарскія даспехі і калекцыю зброі часоў Вялікага Княства Літоўскага, а яе самыя цікавыя ўзоры зможаце ўзяць у рукі і разглядзець у дэталях.
І гэта не ўсе сюрпрызы, якія чакаюць вас у калядныя дні ў найпрыгажэйшым гістарычным месцы Беларусі! Больш інфармацыі і заказ экскурсій па тэлефонах: + 375-1770-206-02, + 375-29-551-80-51, + 375-29-190-31-49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: