Калядныя дні ў палацы Радзівілаў 2019
Усе госці Радзівілаў стануць удзельнікамі рэальных падзей, якія адбываліся ў Нясвіжы: сустрэнеце легендарнага Пане Каханку, яго сястру Тэафілію і прыдворнага кампазітара Яна Давіда Голанда.
Беларуская гісторыя ажывае у цудоўных інтэр’ерах палаца і яго унікальных калекцыях!
Гаспадар Нясвіжскага палаца князь Караль Станіслаў Радзівіл, усім вядомы па мянушцы «Пане Каханку», рыхтуецца да прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
2-7 і 12,13 студзеня новага 2019:
- Паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да прыезду караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
- Убачыць рыцарскія даспехі і калекцыю зброі часоў Вялікага Княства Літоўскага, а яе самыя цікавыя ўзоры зможаце ўзяць у рукі і разглядзець у дэталях.
- Для маленькіх наведвальнікаў будуць арганізаваны дзіцячыя забавы. І ўсіх гасцей у гэтыя дні князі не пакінуць без навагодніх падарункаў!
І гэта не ўсе сюрпрызы, якія чакаюць вас у калядныя дні ў найпрыгажэйшым гістарычным месцы Беларусі! Больш інфармацыі і заказ экскурсій па тэлефонах: + 375-1770-206-02, + 375-29-551-80-51, + 375-29-190-31-49.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: