Са святам!
Віншуем са Святым і вялікім святам — Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
Дзень Перамогі — памяць аб несмяротным подзвігу нашага народа, які самааддана абараніў свабоду і незалежнасць Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Стойкасць і мужнасць воінаў, вернасць самым высокім ідэалам і абавязку заўсёды былі і застаюцца сапраўдным прыкладам любові да Радзімы для ўсіх нас і будучых пакаленняў. Безумоўна, быць спадчыннікамі Вялікай Перамогі —вялікі гонар і, у сваю чаргу, сур'ёзная адказнасць.
У жыцці кожнага народа ёсць асаблівыя даты, якія нікім і ніколі не будуць забытыя. Колькі б гадоў ні мінула з 9 мая 1945 года, — усе мы будзем памятаць і ніколі не забудзем, што гэта — Вялікая Перамога справядлівасці над гвалтам і злом. У нашых сэрцах ніколі не скончацца павага і падзяка за подзвігі ветэранаў-франтавікоў, працаўнікоў тылу, якія ўздымалі краіну з попелу і руін. Нізкі ім паклон!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: