Семінар
25-26 лістапада ў Маскве прайшоў двухдзённы Расійска-беларускі семінар кіраўнікоў аб'ектамі сусветнай культурнай спадчыны па трэцім цыкле перыядычнай справаздачнасці ЮНЕСКА. Арганізатарам семінару выступіў Расійскі навукова-даследчы інстытут культурнай і прыроднай спадчыны імя Д. С. Ліхачова пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Мэта семінара — падрыхтоўка прадстаўнікоў кіруючых арганізацый да ўдзелу ў трэцім цыкле перыядычнай справаздачнасці, які пройдзе ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь у 2022-2023 гг.
Удзельнікам семінара таксама была малодшы навуковы супрацоўнік аддзела экспазіцыйна-выставачнай і навуковай дзейнасці Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» Наталля Гурына, якая падзялілася вопытам распрацоўкі менеджмент-плана аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у г.Нясвіж».
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: