Семінар па музейнай педагогіцы — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Семінар па музейнай педагогіцы

Семінар па музейнай педагогіцы

24 сакавіка 2023 г. у музеі-запаведніку «Нясвіж» пройдзе семінар «Музейна-педагагічная дзейнасць: праекты, спецыфіка, вопыт». Мерапрыемства прысвечана актуальным пытанням музейнай педагогікі, якая становіцца неад’емным складнікам работы сучасных музеяў. Гульні, квэсты, доўгатэрміновыя адукацыйныя праграмы, майстар-класы, тэатралізацыі, музейныя заняткі дазваляюць прыцягнуць дзіцячую і сямейную аўдыторыю. Наш семінар закліканы стаць пляцоўкай для абмену вопытам і меркаваннямі. Запланаваны круглы стол, знаёмства з напрацоўкамі музея-запаведніка, захапляльны квэст.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты, якія маюць вопыт работы з дзіцячай і падлеткавай аудыторыяй: музейныя работнікі, настаўнікі, выкладчыкі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, супрацоўнікі турыстычных кампаній.

Падрабязнасці — ў інфармацыйным лісце.


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: