Семінар "Праблемы арганізацыі музейнай справы ў рэгіянальных музеях Рэспублікі Беларусь" у музеі-запаведніку "Нясвіж" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Семінар "Праблемы арганізацыі музейнай справы ў рэгіянальных музеях Рэспублікі Беларусь" у музеі-запаведніку "Нясвіж"

Семінар "Праблемы арганізацыі музейнай справы ў рэгіянальных музеях Рэспублікі Беларусь" у музеі-запаведніку "Нясвіж"

У мэтах развіцця музейнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і забеспячэння выканання заканадаўства ў галіне музейнай справы міністрам культуры А.М. Маркевічам падпісаны загад аб прызначэнні куратараў з ліку дзяржаўных музеяў, падпарадкаваных Міністэрству культуры, для музеяў раённага падпарадкавання з мэтай стварэння метадычнай дапамогі і абмену экспазіцыйнымі праектамі. Для Жодзінскага краязнаўчага музея, гістарычнага музея г. Крычава, Хойніцкага і Гарадоцкага раённых краязнаўчых музеяў, а таксама Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея куратарам прызначаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

Сёння ў музеі-запаведніку «Нясвіж» праходзіць семінар на тэму «Праблемы арганізацыі музейнай справы ў рэгіянальных музеях Рэспублікі Беларусь». Гэта мерапрыемства сабрала дырэктараў і спецыялістаў з музеяў г. Гарадок (Віцебская вобл.), Жодзіна (Минская вобл.) і Смаргоні (Гродзенская вобл.).

Удзельнікі семінара абмяркоўваюць актуальныя пытанні музейнай работы за круглым сталом, дзелячыся сваім вопытам і лепшымі напрацоўкамі. Абмеркаванне ахапіла шырокі спектр тэм, уключаючы метады прыцягнення наведвальнікаў, захаванне культурнай спадчыны і выкарыстанне сучасных тэхналогій у музейнай дзейнасці.

Акрамя таго, госці семінара маюць магчымасць пазнаёміцца з фондамі, экспазіцыямі і сучаснай інфраструктурай музея-запаведніка «Нясвіж». Гэта дазваляе ўдзельнікам убачыць, як можна эфектыўна арганізаваць музейную прастору і ствараць прывабныя ўмовы для наведвальнікаў.

Гэта падзея — важная пляцоўка для абмену ведамі і ўмацавання супрацоўніцтва паміж музеямі нашай краіны. Удзельнікі адзначаюць значнасць такіх сустрэч для развіцця музейнай справы ў рэгіёнах і выказваюць надзею на далейшае супрацоўніцтва і сумесныя праекты, бо музей-запаведнік «Нясвіж» працягвае адыгрываць ключавую ролю ў культурным жыцці Беларусі і прадастаўляе прастору для дыялогу і абмену вопытам сярод прафесіяналаў музейнай справы.

 

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: