"Шапэн у замку"

14 чэрвеня а 13 гадзіне Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае прыхільнікаў класічнага музычнага мастацтва на канцэрт "Шапэн у замку".
Музыка, якая гучыць у сценах цудоўнай Тэатральнай залы Нясвіжскага палаца, заўсёды стварае асаблівы настрой. Але гукі Шапэна ў гэтых гістарычных сценах – гэта сапраўднае чараўніцтва!
У выкананні вядомай беларускай піяністкі Таццяны Старчанкі прагучыць праграма з твораў вялікага кампазітара. Чароўныя вальсы і далікатныя накцюрны, поўныя невыказнай красы мазуркі і гарачыя эцюды, урачыстыя паланезы і балады, як гісторыі цэлага жыцця...
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: