"Скарбы Нясвіжа"
Канцэрт-адкрыццё фестывалю камернай музыкі — гэта праграма "Скарбы Нясвіжа", у якой, па традыцыі, гучаць усімі любімыя шэдэўры музыкі мінулых стагоддзяў: канцэрты А. Вівальдзі з цыкла" Поры года", канцэрт А. Марчэла для габоя з аркестрам, заўсёды зачаравальнае Adagio Т. Альбіноні, скарбы беларускага барока — творы М. Радзівіла і Я. Голанда.
У гэтай праграме музыка мінулага заўсёды суседнічае з музыкай нашага часу: кампазіцыямі А.Пьяццолла, С. Шакарана, Д. Шастаковіча і творамі сучасных беларускіх кампазітараў А. Літвіноўскага і Я. Магаліфа.
У канцэрце-адкрыцці фестывалю "Скарбы Нясвіжа" прымаюць удзел сапраўдныя зоркі беларускай класічнай музыкі:
Таццяна Старчанка-фартэпіяна,
Марына Новак — скрыпка,
Яўген Віданаў — флейта,
Максім Юргілевіч — габой,
Віктар Пузыня – кларнет,
Міхаіл Канстанцінаў — ударныя,
Андрэй Баранаў — кантрабас,
Юлія Ражкоўская — віяланчэль.
Билеты https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/skarby-njasvzha-399357/
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: