Суботы з музычным акцэнтам у Палацы Радзівілаў – 2020
Жнівень: 1, 8, 15, 22, 29
У выхадныя дні ў Нясвіж ўсёй сям'ёй, вясёлай кампаніяй на цэлы дзень!
У залах палаца вас не пакінуць абыякавымі мелодыі флейты, фізгармоніі, піяніна, ... І гэта яшчэ не ўсё!
Толькі ў летні сезон. Ва ўнутраным дворыку спартыўна-рыцарскія спаборніцтвы і майстар-класы, выстава даспехаў і зброі!
У адной з галерэй Палаца аматары і музыкі змогуць падарыць сваё майстэрства ўсім навакольным, бо «Вольнае піяніна» ужо адчынена!
Для дзяцей арганізавана інтэрактыўная зона.
І гэта яшчэ не ўсё! Толькі ў летні сезон. Ва ўнутраным дворыку спартыўна-рыцарскія спаборніцтвы!
Працягвае дзейнічаць экскурсійны маршрут «Прагулкі па старадаўніх бастыёнам». Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда. Вы даведаецеся пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама аб малавядомых старонках яго гісторыі.
Эксклюзіўным момантам для аматараў гісторыі стане магчымасць падняцца на валы палаца ў суправаджэнні прафесійнага гіда. Вы даведаецеся пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама пра малавядомыя старонкі яго гісторыі.
З вышыні валаў Вы зможаце агледзець захапляльныя краявіды, зрабіць цікавыя фатаграфіі, убачыць «Тэатральную» паляну і даведацца шмат цікавага пра тэатр Радзівілаў і старадаўнія паркі.
Хочаце яшчэ? Заставайцеся! Кожную нядзелю лета «Нядзелі ў Нясвіжскім замку для ўсёй сям'і» - інтэрактыўная забаўляльная праграма ў двары ці ў залах палаца (у залежнасці ад надвор'я) для дзяцей і дарослых - квэсты, гульні, танцы і музыка, ваенная школа імя Мікалая Хрыстафора Радзівіла.У княжацкай пары заўсёды для дарагіх гасцей у запасе ёсць яшчэ сюрпрызы. Сардэчна запрашаем у Нясвіж!
Кошт уваходнага білета:
субота 16 BYN (дарослы) / 8 BYN (школьны)
нядзеля 15 BYN (дарослы) / 7.50 BYN (школьны)
Даведкі па тэлефонах: + 375-1770-20-6-02, + 375-29-551-80-51, + 375-29-190-31-49Падзяліцца ў сацыяльных сетках: