Сумны ўрок? Не, не чулі… — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Сумны ўрок? Не, не чулі…

Сумны ўрок? Не, не чулі…

Вывучаць навучальныя прадметы з задавальненнем і максімальна прадуктыўна — гэта пра ўрокі, праведзеныя ў нашым музеі.

 

У рамках рэалізацыі праекта "Урок у музеі" ў красавіку на базе музея-запаведніка стартавалі ўрокі на тэму "Гістарычныя каштоўнасці музея-запаведніка "Нясвіж" па раздзеле вучэбнай праграмы гісторыі Беларусі “ Культура беларускіх зямель у сярэдзіне XVI-першай палове XVII ст..”.

11 красавіка 2024 сумесны ўрок быў праведзены з навучэнцамі 8 класа сярэдняй школы № 4 г.Нясвіжа.

 

На базе аддзела экскурсійнай і культурнай дзейнасці «Ратуша» будуць праводзіцца ўрокі па прадмеце “Выяўленчае мастацтва” на тэму «Архітэктура. Архітэктурныя помнікі рэгіёнаў Беларусі".

 

Урокі праводзяцца толькі па папярэднім запісе і ўзгадненні плана ўрока з адказнымі супрацоўнікамі музея.

 

Запісацца на правядзенне ўрока ў музеі можна па тэлефонах:

+ 375177024281, +375291369985 (А1) Святлана Анатольеўна Новік.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: