Сусветная спадчына
22-23 лістапада 2023 года ў Штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы адбылася 24-я сесія Генеральнай Асамблеі дзяржаў-бакоў Канвенцыі 1972 г. аб сусветнай спадчыне.
У першы дзень работы сесіі пасля разгляду арганізацыйных пытанняў увазе ўдзельнікаў пасяджэння была прадстаўлена справаздача аб дзейнасці Камітэта сусветнай спадчыны за 2022 год, праведзены выбары членаў Камітэта сусветнай спадчыны, адбылося абмяркоўванне пытання абнаўлення праграмнага дакумента асноўнага парадку дня і прыняты змяненні да Правіл працэдуры Генеральнай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Канвенцыі.
Таксама ў рамках першага дня работы члены беларускай дэлегацыі —дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальны гісторыка-культурны музей- запаведнік "Нясвіж" Д.Л. Яшчанка і дырэктар установы "Музей "Замкавы комплекс "Мір" А.Ч. Лойка — пры ўдзеле прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса правялі кансультацыі з членамі дэлегацый Казахстана і Узбекістана па ўдасканаленні работы па кіраванні аб'ектамі ЮНЕСКА.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: