"Традыцыі рыцарскай школы ў Нясвіжы"
У суботу і нядзелю музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае на тэатралізаваную сустрэчу "Традыцыі рыцарскай школы ў Нясвіжы".
Менавіта ў Нясвіжы амаль тры стагоддзі таму быў заснаваны кадэцкі корпус — першая на тэрыторыі сучаснай Беларусі навучальная ўстанова, у якой рыхтавалі афіцэраў і закладвалі традыцыі патрыятычнага выхавання на нашых землях.
Якімі якасцямі павінны былі валодаць навучэнцы кадэцкага корпуса? Навошта кадэты асвойвалі рыторыку і маляванне? Якімі поспехамі яны маглі ганарыцца? На гэтыя і многія іншыя пытанні можна атрымаць адказы ў рыцарскай школе Нясвіжскага палаца.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: