Канцэрт народнага ансамбля БДУ «Тутэйшая шляхта» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Канцэрт народнага ансамбля БДУ «Тутэйшая шляхта»

18 жніўня з 12.00 да 14.00 у Тэатральнай зале Палаца выступіць Народны ансамбль Беларускага дзяржаўнага універсітэта «Тутэйшая шляхта» (мастацкі кіраўнік Вольга Махнач).

alt
       
У выкананні ансамбля прагучыць музыка XVII — XIX стагоддзяў, у тым ліку творы Антонія Генрыха Радзівіла, Станіслава Манюшкі, Напалеона Орды, Міхаіла Клеафаса Агінскага, а таксама песні на словы Францішкі Уршулі Радзівіл, Уладзіслава Сыракомлі і інш. У праграме прымуць удзел лаўрэаты міжнароднага конкурса трыа «Anna Maria» (праект ансамбля «Тутэйшая шляхта»)

Уваход вольны!

Даведкі па тэлефонах: +375 1770 51436, +375 29 551 80 51, +375 29 190 31 49

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: