У МУЗЕЙ УСЁЙ СЯМ'ЁЙ! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

У МУЗЕЙ УСЁЙ СЯМ'ЁЙ!

У МУЗЕЙ УСЁЙ СЯМ'ЁЙ!

З 14 па 21 кастрычніка музей-запаведнік «Нясвіж» праводзіць акцыю «У музей усёй сям'ёй». Мы падрыхтавалі прыемныя бонусы для сямейнай аўдыторыі:

* зхніжку на ўваходны білет пры наведванні пастаянных экспазіцый і часовай экспазіцыі «Ўпершыню экспанат. Са збору Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" у памеры 40% на кожны білет для сям'і (мама, тата, дзеці);

* для шматдзетных сем'яў наведванне пастаянных экспазіцый і часовай экспазіцыі «Ўпершыню экспанат. Са збору Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» на бязвыплатнай аснове пры прад'яўленні пацвярджальнага дакумента.

У якасці яшчэ аднаго з сюрпрызаў 14 і 21 кастрычніка будзе працаваць фотазона і дзіцячая творчая майстэрня ў самай урачыстай зале палацавага ансамбля – тэатральнай.

З надыходзячымі святамі,д мамы і таты! Хай яны пройдуць весела і цікава і абавязкова ў атмасферы любові і цяпла!

Чакаем у музей усёй сям'ёй!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: