У рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

У рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці

У рамках мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці

Толькі ў дні восеньскіх канікул – 28, 29, 30, 31 сакавіка і 1 красавіка 2022 года – ў Нясвіжскім замку будзе праводзіцца экскурсия с элементамі тэатралізацыі і квэста «Адважнае падарожжа Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі». Праграма праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці.

Усе дзіцячыя групы, якія замовяць экскурсію па музейнай экспазіцыі Нясвіжскага замка, змогуць ажыццявіць незабыўнае падарожжа ў мінулае, даведацца шмат новага і займальнага пра перэгрынацыі Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі ў Святую Зямлю і асабіста пазнаёміцца ​​з першым нясвіжскім ардынатам і яго асяроддзем. Таксама школьнікаў чакаюць цікавыя пытанні і заданні, рэбусы і загадкі!

Атрымаць інфармацыю і замовіць экскурсію можна ў інфармацыйна-касавым цэнтры па тэлефонах: +375 (17) 702-06-02, +375 (29) 551-80-51, +375 (29) 190-31-49.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: