УРА! Восеньскія КА-ні-КУ-ЛЫ! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

УРА! Восеньскія КА-ні-КУ-ЛЫ!

УРА! Восеньскія КА-ні-КУ-ЛЫ!

Дарагія рабяты, з 30 кастрычніка па 5 лістапада 2023 года запрашаем правесці актыўныя канікулы ў Нясвіжскім замку!

Каб канікулы былі пазнавальнымі і карыснымі, мы падрыхтавалі для вас:

⚜️музейна-педагагічны занятак «Куфар са старымі рэчамі. Гісторыя ўзнікнення кафлі»

(толькі ў дні восеньскіх канікул — 30, 31 кастрычніка і 1, 3 лістапада 2023 года).

Музейна-педагагічны занятак праводзіцца па папярэднім запісе:

+375 (17) 702-06-02,

+375 (29) 551-80-51,

+375 (29) 190-31-49.

Гульня-спаборніцтва “Кароль курка " (у Ратушы).

З даўніх часоў несвіжане ўдзельнічалі ў так званых «муштрах». Кожны год усё дарослае насельніцтва горада спаборнічала ў стральбе на прыз «караля курка». Наш музей прапануе дзецям на восеньскіх канікулах акунуцца ў гісторыю і пазмагацца за званне «караля курка».

Узрост: 8-12 гадоў.

Колькасць удзельнікаў: да 25 чал.

Працягласць: 45 мін.

Даведкі і запіс па тэлефоне: +375(1770)23955

Акрамя гэтага, для вас у музеі адкрыты:

- выстава "Летапіс праса: разгладзім старонкі "(старадаўнія прасы з прыватнай калекцыі Б. Васільева і Ю. Ржэўскай);

- выставачны праект "Упершыню экспанат", у якіх можна прыняць удзел у гульні-экскурсіі" МУЗЕЙНАЯ ХАДЗІЛКА" і ў гульні-падарожжы "Чароўны свет прасаў"!

Папярэдні запіс па тэлефонах:

8 (01770) 20602;

+375(29) 551-80-51.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: