Урок ведаў у замку Радзівілаў
1 верасня 2021 г. у канферэнц-зале сектара па навукова-экскурсійнай рабоце «Палацавы ансамбль» прайшоў Урок ведаў для вучняў 10 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Нясвіжская гімназія».
Тэма ўрока ў гэтым годзе як ніколі актуальная — «Дзень народнага адзінства». 17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі ў заходнюю Беларусь, які карэнным чынам змяніў тагачасную палітычную карту на карысць Савецкага саюза, але і надаў сучасныя абрысы (з некаторымі наступнымі зменамі) тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Нясвіжская гімназія».
Урок правёў вядучы спецыяліст па музейна-педагагічнай дзейнасці музея-запаведніка Вячаслаў Іванавіч Мазалеўскі.
Падпісвайцеся на наш телеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: