Уручаны сертыфікат на дзве персоны на экскурсійную праграму «Спорт у эпоху замкаў і магнатаў»!
Адбылося ўзнагароджанне пераможцы розыгрышу сертыфіката на дзве персоны ў нашым инстаграм-акаунце на экскурсійную праграму «Спорт у эпоху замкаў і магнатаў»!
Заслужаную ўзнагароду Аляксандры з Астраўца ўручыў дырэктар нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Дзмітрый Яшчанка.
Аляксандра распавяла, што вельмі старалася выйграць гэты сертыфікат і падарыць спартыўную экскурсію мужу, які захапляецца спортам, напярэдадні яго 50-гадовага юбілею.
Так і здарылася. Фартуна апынулася на баку нашай чароўнай подпісчыцы. Сертыфікат быў уручаны ў Белым бальнай зале палацавага комплекса, а ўнікальная экскурсійная праграма "Спорт у эпоху замкаў і магнатаў” пачалася адразу ж пасля ўзнагароджання.
Ўражанні ў экскурсантаў з Астраўца — самыя лепшыя. Яны пяты раз наведалі музей-запаведнік "Нясвіж", і ў пяты раз адкрылі для сябе шмат новага з гісторыі нашай краіны.
Нагадваем аматарам спорту і гісторыі: экскурсійная праграма "Спорт у эпоху замкаў і магнатаў» праводзіцца з 1 мая па 30 верасня 2021 г.
Больш падрабязна аб экскурсіі https://niasvizh.by/posetitelyam/ekskursii/sport-v-epokhu-zamkov-i-magnatov/
Падпісвайцеся на наш телеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін https://t.me/niasvizh_museum
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: