Флаг РБ Герб РБ

Увага! Грып! Час зрабіць прышчэпку!

Увага! Грып! Час зрабіць прышчэпку!

Штогод з верасня ў Беларусі пачынаецца прышчэпачная кампанія супраць грыпу. Часам самай высокай рызыкі захворвання на грып з'яўляецца перыяд з апошняга тыдня студзеня да першага тыдня сакавіка. Таму прышчапіцца трэба паспець загадзя, каб да пачатку эпідэміі сфармаваўся ўстойлівы імунітэт!

На сённяшні дзень самым эканамічна апраўданым, зручным спосабам прафілактыкі інфекцыі лічыцца вакцынацыя, якая значна зніжае рызыку захворвання на грып, развіццё цяжкіх ускладненняў ад перанесенай інфекцыі і яго распаўсюджванне.

Атрымаць адказы на пытанні, якія вас цікавяць, адносна прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і грыпу ў прыватнасці можна па тэлефоне +375177025301 у ўрача-эпідэміёлага, загадчыка аддзела эпідэміялогіі Нясвіжскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Памятайце! Хваробу лягчэй прадухіліць, чым лячыць! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!