Увазе наведвальнікаў!
9 мая ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” падчас правядзення рэспубліканскага патрыятычнага мерапрыемства – акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”– для вас на бясплатнай аснове (за выключэннем камерцыйных выстаў):
• наведванне экспазіцыі Палацавага ансамбля, Ратушы і Слуцкай брамы (без экскурсійнага абслугоўвання);
• наведванне новай фотадакументальнай часовай экспазіцыі “Шлях да Перамогі. Вызваленне Беларусі” (Ратуша);
• экскурсія па часовай экспазіцыі «Ператвораныя ў попел. Генацыд беларускага народа на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны» (кожныя 30 хв.) (Палацавы ансамбль).
Дзеці да 11 гадоў уключна дапускаюцца ў экспазіцыйныя залы ў суправаджэнні паўналетніх асоб.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: