"У музей з мамай і татам" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

"У музей з мамай і татам"

"У музей з мамай і татам"

Ужо заўтра ў рэспубліцы стартуе Тыдзень бацькоўскай любові, падчас якога ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" пройдзе акцыя "У музей з мамай і татам".

14 кастрычніка, у дзень святкавання Дня маці, усе мамы з дзецьмі змогуць бясплатна наведаць пастаянную экспазіцыю палацавага ансамбля і ратушы.

А 21 кастрычніка, калі ў Беларусі ўпершыню будзе адзначацца Дзень бацькі, ужо для татаў з дзецьмі (грамадзян РБ) будзе арганізаваны бясплатны ўваход у палац і ратушу. Таксама ў гэты дзень прадугледжана льготнае наведванне выставы "GLORIA ARME: ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі". Кошт квітка для бацькоў - 2 руб. 50 кап., дзецям-бясплатна.

У якасці яшчэ аднаго з сюрпрызаў ад музея-запаведніка ў гонар свят, 14 і 21 кастрычніка, у адной з самых урачыстых залаў палацавага ансамбля – Тэатральнай – будзе працаваць фотазона з магчымасцю зрабіць здымак у раскошным інтэр'еры. Тут жа змогуць адпачыць і правесці час у гульнявой зоне і нашы маленькія наведвальнікі.

З надыходзячымі святамі! Няхай яны пройдуць весела і цікава і абавязкова ў атмасферы любові і цеплыні!

Прыходзьце ў музей разам з мамай і татам!

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: