V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
З 3 па 4 снежня 2022 г. у г. Мінску на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пройдзе V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Яго тэма — «Музей. Спадчына. Памяць».
Нацыянальны форум "Музеі Беларусі” — унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. Першы Форум прайшоў у 2012 г. у Гродне, другі — у 2014 г. у Гомелі, трэці — у 2016 г. у г. Магілёве, чацвёрты — у 2019 г. у г. Брэсце.
Форум-2022 стаў важнай і доўгачаканай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. У ім прымуць удзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты. Свой павільён з друкаванай і сувенірнай прадукцыяй на форуме прадставіць і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".
На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця V Нацыянальны форуму "Музеі Беларусі" запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж музеямі Рэспублікі Беларусь і музеямі Расійскай Федэрацыі.
Дзелавая праграма форуму будзе складацца з 4 секцый: "Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць", "Музей — тэрыторыя гістарычнай памяці", "Музей і спадчына", "Культура і побыт беларусаў" і круглага стала па развіцці культурна-пазнавальнага турызму.
У рамках форуму пройдзе конкурс прафесійнага майстэрства па намінацыях: "За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму", "За навацыі ў музейнай дзейнасці", "За лепшы музейны праект", "За лепшую культурна-адукацыйную праграму", "За лепшае музейнае выданне".
Форум з'яўляецца адной з важных пляцовак для прэзентацыі музеяў і музейнай справы як найважнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў дзелавых колаў да музейнай справы.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: