Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў - 2023
З 23 па 25 чэрвеня ў Нясвіжы пройдзе штогадовы фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" - адна з самых значных падзей тэатральнага сезона. У гэтым годзе праект будзе адзначаць свой 13-ты дзень нараджэння. Нясвіжскі палац даўно стаў для беларускага тэатра другім домам і галоўнай летняй фестывальнай пляцоўкай фармату open-air. Артысты балета, оперы, хору, аркестра выязджаюць з родных тэатральных сцен, каб падарыць гасцям старажытнага Нясвіжа радасць сустрэчы з шэдэўрамі сусветнай опернай і балетнай класікі, якія можна ўбачыць адразу на некалькіх пляцоўках: у Цэнтральным двары, у Тэатральнай зале палаца, а таксама ў Касцёле Божага Цела.
Праграма фестывалю
23 чэрвеня, пятніца |
|
|
|
||||
|
11:00–19:00 і ў антрактах |
Выстава старажытных прасаў XVII-XX стст. |
Малая выставачная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
14:30 |
Прэс-канферэнцыя |
Гетманская зала Палацавага ансамбля |
||||
|
16:00 |
Канцэрт «Флейты на канікулах» (Кузьмянкова Н.) |
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
20:30 |
Урачыстае адкрыццё праекта – балет Л.Мінкуса «Дон Кіхот» (Елізар'еў В.М.) |
Цэнтральны двор Палацавага ансамбля
|
||||
24 чэрвеня, субота |
|
|
|
||||
|
11:00–19:00 і ў антрактах
|
Выстава старажытных прасаў XVII-XX стст. |
|
||||
|
12:00 |
Канцэрт «Тут добра» да 150-годдзя Сяргея Рахманінава (Кузьмянкова Н.) |
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
14:00 |
Канцэрт «Жамчужыны духоўнай музыкі XVI-XX стагоддзя» ў выкананні салістаў оперы і артыстаў аркестра (Кузьмянкова Н.) |
Касцёл Божага Цела
|
||||
|
16:00 |
Канцэрт «Край прыгожых людзей» (Траццяк Т.А.)
|
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
20:00 |
Опера Дж. Расіні «Севільскі цырульнік» (Бараноўская Н., Авадок У.) |
Цэнтральны двор Палацавага ансамбля
|
||||
25 чэрвеня, нядзеля
|
|
|
|
||||
|
11:00–19:00 і ў антрактах
|
Выстава старажытных прасаў XVII-XX стст. |
|
||||
|
12:00 |
Інтэрактыўна-забаўляльная праграма ў выкананні салістаў і музычная казка С.Пракоф'ева «Пеця і Воўк» у выкананні духавога квінтэта Вялікага тэатра Беларусі (Бараноўская Н.) |
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
14:00 |
Канцэрт «Viva L'Italia, Viva L'Amore» (Кузьмянкова Н.)
|
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
16:00 |
Канцэрт у выкананні артыстаў Брас-квінтэта і вядучых салістаў оперы «A.M.A.D.I.S Brass запрашае» (Кузьмянкова Н.) |
Тэатральная зала Палацавага ансамбля
|
||||
|
19:30 |
Гала-канцэрт зорак Вялікага тэатра Беларусі (Маторная Г.)
|
Цэнтральны двор Палацавага ансамбля
|
Больш падрабязная інфармацыя і білеты па спасылцы: https://bolshoibelarus.by/index.php/rus/afisha-ru/vechera-v-zamke-radzivillov
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: