Водар чая
Маладая беларуская мануфактура крафтовых чайных купажоў "Пi i MAР" прадставіла ў музейнай краме «Крэдэнс» свой аўтарскі купаж "Пане Каханку".
Пане Каханку - яркі і вясёлы, беларускі Мюнхгаўзен, чалавек - свята. Складаная і супрацьлеглая асоба. Эксцэнтрык і загадка!
Чай не менш незвычайны, чым персанаж, у гонар якога ён атрымаў сваю назву. Інтрыгуючае спалучэнне церпкага і аксамітнага водараў каляндры і шакаладу. Шматгранны смак, які паступова раскрываецца і гуляе на супрацьлегласцях. Каляровы перац у складзе надае прыемную ноту напою, якая загучыць як у халодную пару года, калі хочацца не змерзнуць, так і ў летні дзень, каб узбадзёрыцца ў спякотнае надвор'е.
Кожны букет - гэта ўнікальная гісторыя. Гісторыя кампліментарных інгрэдыентаў, водару і густу. Кожны новы букет ад “Пі і МАР”- маленькі аповяд і адна з рысаў зборнага вобраза Беларусі ...
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: