"Час выбраў нас!"
VII Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 24-25 красавіка пад дэвізам "Час выбраў нас!".
УНС - гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, які забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Форум аб'яднае прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці і вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую будучыню, расставіць акцэнты і паставіць задачы для эканомікі і грамадства.
24 красавіка 2024 г.для ўдзельнікаў першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу ў Палацы спорту адбудзецца гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі "Час выбраў нас", арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: