Флаг РБ Герб РБ

З сенняшняга дня дзейнічае выстава “Кастрамскі музей-запаведнік”

З сенняшняга дня дзейнічае выстава “Кастрамскі музей-запаведнік”

З 17 верасня 2025 года па 17 студзеня 2026 года ў Нясвіжскім палацы дзейнічае выстава “Кастрамскі музей-запаведнік”.

Праект рэалізуецца ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж” і Кастрамскім гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам (Расійская Федэрацыя).

На 11 планшэтах прадстаўлена агульная інфармацыя аб музеі і яго філіалах, якія размяшчаюцца ў архітэктурных помніках у гістарычным цэнтры Кастрамы: адно з лепшых грамадзянскіх збудаванняў сярэдзіны XIX стагоддзя “Музей Кастрамскога дваранства”, галоўнае ўпрыгожванне цэнтральнай плошчы горада “Пажарная каланча”, адзін са старэйшых музеяў пад адкрытым небам “Музей драўлянага дойлідства”.

Наведаць выставу ў першым пускавым комплексе можна па ўваходных білетах на пастаянную экспазіцыю Палацавага ансамбля.