XXXII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Далучайцеся да Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" на XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы!
З 12 па 16 сакавіка 2025 года наш музей-запаведнік прадставіць стэнд, дзе вы зможаце набыць кнігі па гісторыі Нясвіжа, маляўнічыя фотаальбомы і іншыя цікавыя выданні, якія дапамогуць вам пагрузіцца ў свет гістарычнай спадчыны Беларусі. Таксама для вас – памятныя сувеніры з выявамі славутасцяў Нясвіжа.
Месца правядзення: г.Мінск, пр. Пераможцаў, 14, з 10:00 да 19:00.
Прыходзьце! Будзем рады бачыць вас!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: