Выстава работ Лізаветы Казённавай «Уяві...»
Выстава работ Лізаветы Казённавай "Уяві...«З 24 мая па 4 ліпеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу работ Лізаветы Казённавай «Уяві...».
Лізавета Казённава нарадзілася ў 2002 годзе ў Мінску. З 2008 года займаецца ў арт-студыі вядомага мастака Рышарда Мая. Вучылася жывапісу, малюнку і кампазіцыі ў мастака-манументаліста Леаніда Лук’янцава. З 2018 году займаецца ў школе жывапісу «Сініца» пад кіраўніцтвам мастака Юрыя Брэля.
Высокі мастацкі ўзровень маладога аўтара адзначаны ўзнагародамі на прэстыжных міжнародных конкурсах у Польшчы, Грэцыі, Францыі, Балгарыі, Японіі, ЗША, Славакіі, Англіі, Казахстане і іншых краінах.
У сакавіку 2017 года ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь) пры падтрымцы мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» была арганізавана першая персанальная выстава жывапісу і графікі «Гульня колеру». У жніўні 2017 года гэтая ж выстава адбылася ў выставачнай зале Бабруйскага мастацкага музея.
У студзені 2018 года адчынена персанальная экспазіцыя ў цэнтры «АРТ» г. Мінска. З лютага 2018 года праходзіць персанальная выстава Лізаветы ў галерэі «Палац» у рамках праекта «Маладыя таленты сталіцы».
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: