Выстава ў Таджыкістане — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Выстава ў Таджыкістане

Музей-запаведнік «Нясвіж» прыняў удзел у Нацыянальнай выставе Беларусі, якая праходзіла ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ з 15 па 22 мая 2018 г.

У шматпрофільнай выставе прымалі ўдзел вядучыя беларускія арганізацыі, якія працуюць у сферах харчовай прамысловасці, машынабудавання, прамысловага і спецыялізаванага абсталявання, бытавога прыборабудавання, адукацыі, навукі і тэхналогіі, інавацыйнай дзейнасці, медыцыне і фармацэўтыцы, спорце і турызме, хіміі і нафтахіміі, дрэваапрацоўчай прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, вытворчасці будматэрыялаў, кнігавыдання і паліграфіі.

Турыстычныя магчымасці краіны прэзентавалі на стэндзе Міністэрства спорту і турызму музей-запаведнік «Нясвіж» і замкавы комплекс «Мір», як самыя наведвальныя аб’екты Беларусі. Зацікаўленых гасцей выставы знаёмілі з экскурсійнымі маршрутамі, коштам і ўсімі паслугамі, якія могуць прапанаваць музеі.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: