Выязны семінар — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Выязны семінар

Выязны семінар

11 ліпеня 2024 года ў Нясвіжскім раёне, а таксама на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" адбыўся выязны семінар па Мінскай вобласці "Развіццё гісторыка-культурнага турызму ў Нясвіжскім раёне". Ініцыятарам правядзення семінара выступіла Нацыянальнае агенцтва па турызме РБ. У ходзе семінара ўдзельнікі наведалі шэраг значных гісторыка-культурных і інфраструктурных аб'ектаў раёна, якія з'яўляюцца важнымі турыстычнымі лакацыямі.

Сярод аб'ектаў музея-запаведніка былі прадстаўлены Гарадская ратуша, Слуцкая брама, кафэ "Дварцовае" і "Батлейка". Для ўдзельнікаў мерапрыемства былі падрыхтаваны і праведзены пазнавальныя экскурсіі па турыстычных аб'ектах музея.

Заключная сесія семінара прайшла ў малой канферэнц-зале Палацавага ансамбля. Са змястоўнымі і цікавымі дакладамі на заключнай секцыі мерапрыемства выступілі кансультанты ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аўдзей Надзея Віктараўна, Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму РБ Масташова Марына Веніямінаўна, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Шатрун Святлана Анатольўна і інш.

Турыстычныя прадукты, экскурсійныя магчымасці і інфраструктура музея-запаведніка былі прадстаўлены ў дакладзе старшага навуковага супрацоўніка Чысцякова Сяргея Уладзіміравіча.

Пасля завяршэння выступленняў удзельнікаў плённае абмеркаванне праблем турыстычнай галіны ў Нясвіжскім раёне прадоўжылася ў рамках круглага стала. Гэта дало магчымасць удзельнікам семінара скласці поўную карціну як дасягненняў раённых структур у сферы развіцця турызму, так і цяжкасцей, з якімі даводзіцца сутыкацца ў паўсядзённай рабоце спецыялістам.

Напрыканцы семінара старшы навуковы супрацоўнік Чысцякоў Сяргей Уладзіміравіч пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з выставачнымі праектамі музея, а таксама з фрагментамі найбольш запатрабаваных і цікавых экскурсійных праграм, такіх як “Прагулкі па валах і бастыёнах”, “Начное падарожжа па замку Радзівілаў”, “Інтэр'еры і калекцыі. Нясвіжскага палаца».

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: