Вызначаны пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа” — музей-запаведнік «Нясвіж»

Вызначаны пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”

Вызначаны пераможцы конкурсу фотаздымкаў  “Паркі Нясвіжа”

Вызначаны пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”, арганізатарамі якога, ужо дзевяты год запар, выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Члены журы — студэнцкая моладзь з клуба ЮНЕСКА “Кліо”, які дзейнічае на базе музея-запаведніка “Нясвіж”, — правялі складаную працу па вызначэнні лепшых фота.

Так, у намінацыі “Панарама” лепшымі прызнаны работы Святланы Польскай і Андрэя Старавойтава.

У намінацыі “Пейзаж” — Міхаіла Жданюка і Наталлі Карыцкай.

Пераможцамі ў намінацыі “Эцюд” вызначаны фотаздымкі Любові Залатар-Грыцкевіч і Веранікі Яцко.

Усе пераможцы конкурсу фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа” ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

На здымку: Святланы Польская, Андрэй Старавойтаў і Наталля Карыцкая.

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: