XХХI Дзень беларускага пісьменства
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" прыме ўдзел у Дні беларускага пісьменства, які пройдзе ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці 31 жніўня і 1 верасня. Сёлета экспазіцыя нашага музея будзе прадстаўлена на адной пляцоўцы з Замкавым комплексам "Мір".
Для гасцей і ўдзельнікаў свята падрыхтавана насычаная культурная і дзелавая праграма, падчас якой можна будзе азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.
Традыцыйна будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак маладзёжных грамадскіх арганізацый, Беларускага саюза жанчын, рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, музейныя і бібліятэчныя экспазіцыі, горад майстроў.
Чакаем гасцей свята на нашай экспазіцыі!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: