X Міжнародны кангрэс «Сусветная спадчына краін СНД»
24-25 лістапада 2025 года ў Маскве адбыўся X Міжнародны кангрэс «Сусветная спадчына краін СНД» — маштабная падзея, якая аб'яднала экспертаў, захавальнікаў культуры і прадстаўнікоў музеяў з усёй постсавецкай прасторы, у тым ліку Рэспублікі Беларусь.
У рамках кангрэса Наталля Гурына, малодшы навуковы супрацоўнік музея-запаведніка "Нясвіж», прыняла ўдзел у круглым стале на тэму: «Канвенцыя аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: фарміруючы будучыню". У ходзе дыскусіі падзялілася вопытам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" — у пытаннях захавання, кіравання і папулярызацыі аб'екта Сусветнай спадчыны "Архітэктурны, жылы і культурны комплекс роду Радзівілаў у Нясвіжы".