У пошуках радзівілаўскага сусліка! — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

У пошуках радзівілаўскага сусліка!

 Згодна з распаўсюджанным меркаваннем суслікі з’явіліся на Нясвіжчыне у часы часы Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі». На думку многіх, менавіта ён прывёз са свайго падарожжа на Бліжні Усход гэтых экзатычных для нашай мясцовасці жывёлаў. Аднак, гэта не зусім так!  Насамрэч, у шоўкавых садах г. Трыпалі Сіротку здзівілі «фараонавы пацукі». Вядома, што ў Александрыі ён набыў два такіх пацука. Верагодна, з-за гэтага узнікла распаўсюджанае ўяўленне пра тое, што суслікі з’яўляюцца ў Нясвіжы яшчэ ў ХVI ст. 
   «Фараонавымі пацукамі» ў той час называлі мангустаў. З мемуараў Леана Патоцкага вынікае, што некалькіх пар суслікаў, як вялікае дзіва, былі падораны Пане Каханку Сулкоўскім у 2-й палове ХVIII ст. і яны моцна распладзіліся з-за недагляду ў пачатку ХІХ ст.

alt
    У часы Савецкага Саюза з гэтым відам грызуноў велі актыўную барацьбу. Лічылася, што дадзены від грызуноў знішчае азімыя. Таму з 1960-х гадоў іх колькасць у Беларусі скарацілася на 90%. Сёння ж гэты від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
alt
 

  Знайсці новыя калоніі суслікаў атрымалася дзякуючы экалагічнай ініцыятыве праекту «Экаманіторынг», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам i рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў. У 2019 годзе грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» супольна з Навукова-практычным цэнтрам біярэсурсаў Акадэміі навук абвесціла пачатак праекту «Хамяк, суслік i палятуха: выратаваць супергрызуноў!». .
    Экспертам АПБ Сяргею Шакала, Юрыю Янкевічу і Андрэю Абрамчуку ўдалося знайсці дзесяць калоній суслікаў. Асноўная частка гэтых калоній знаходзіцца вакол Нясвіжа, але ёсць суслікі і ў Стаўбцоўскім, і ў Капыльскім раёнах. У самай буйнай калоніі, па папярэдняй ацэнцы, жыве каля тысячы прадстаўнікоў гэтага віда. Гэтыя звяркі жывуць на старых вытаптаных пашах, дзе кормяцца травой. На збожжавыя палеткі яны заходзяць паласавацца збожжам, але істотнага ўрону паляводам не наносяць.
    Сёння асноўная пагроза выжыванню сусліку па-ранейшаму зыходзіць ад чалавека: перагорванне лугоў, іх ўгнаенне, яды і хімікаты. Але хапае ў суслікаў ворагаў і сярод драпежнікаў: на іх палююць лісы, сабакі, буслы, вароны, арлы, каты і г.д. Таму існуе рэальная пагроза знікнення гэтага віда.
    Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прызывае ўсіх, каму небыякавы лёс гэтых маленькіх жыхароў Нясвіжчыны, падтрымаць нашу акцыю «У пошуках радзівілаўскага сусліка!». Калі вы маеце звесткі пра месцазнаходжання суслікаў дасылайце гэту інфармацыю на электронную пошту niasvizh.by@gmail.com.
   
Таксама вы можаце падтрымаць нашу акцыю сваім пастом у сацыяльных сетках прысвечаным гэтай праблема з хэштэгам #сусликживи. Спадзяемся, што мы разам зможам выратаваць суслікаў ад канчатковага вымірання.


10 фактаў пра суслікаў
  1. Суслікі размаўляюць паміж сабой з дапамогай ультрагуку, чалавечы слых пры гэтым ўлоўлівае ледзь выразны гук, падобны на хрыплы шэпт.
  2. У зімовай спячцы суслікі знаходзяцца ад 5 да 9 месяцаў у годзе. У спячку суслікі могуць ўпадаць пры адсутнасці корму ў любую пару года.
  3. Тэрыторыю калоніі заўсёды ахоўвае суслік-вартавы, стойка гэтага сусліка нагадвае стойку салдата які стаіць у нарадзе. У выпадку набліжэння чалавека або драпежніка звярок выдае спецыяльны сігнал, які нагадвае піск. Такі крык сусліка папярэджвае іншых аб небяспецы.
  4. Зрок у суслікаў, як і ў шматлікіх жывёл, якія праводзяць вялікую колькасць часу пад зямлёй, дрэнны. (Таму вельмі часта іх можна ўбачыць на розных пагорках ў непасрэднай блізкасці ад сваіх нор)
  5. Калі ў нару сусліка трапляе змяя, самка ўстае папярок праходу і з усіх сіл махае хвастом, спрабуючы выглядаць як мага большай памерам. Маці, якая абараняе сваіх дзетак, нішто не пужае, і яна працягвае абарону сваёй сям’я, нават пасля укусу ядавітай змяі.
  6. У суслікаў, як і ў людзей, ёсць слёзныя залозы (толькі яны злёгку павялічаны), якія дазваляюць ім пазбаўляцца ад пылу і бруду, які трапляе ў вочы. З гэтых жа прычын суслікі маюць ледзьве прыкметную вушную ракавіну.
  7. Самастойнае жыццё суслікаў пачынаецца ў 4-5 месяцаў.
  8. Суслікі - верныя жывёлы. Пару яны, часцей за ўсё, выбіраюць на ўсё жыццё.
  9. Суслік з'яўляюцца адным з дэкаратыўных відаў хатніх жывёл. Пры таленавітай дрэсіроўцы яны змогуць навучыцца выконваць нават асобныя каманды.
  10. РРоля ў прыродзе сусліка, як асобнага віду, заключаецца ў наступным: выкідваючы на паверхню грунт ніжніх слаёў, гэтыя грызуны спрыяюць глебаўтварэнню. Менавіта дзякуючы гэтым жывёлам утварыўся ўрадлівы чарназём поўдня Расіі, між іншага самы ўрадлівы ў свеце пласт зямлі.

Заўважылі памылку на сайте? Паведаміце на почту niasvizh.by@gmail.com

Падзяліцца ў сацыяльных сетках: