З Днём Незалежнасці!
З Днём Незалежнасці!
Трэцяга ліпеня Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята, якое з'яўляецца асновай суверэнітэту нашай беларускай дзяржавы і гістарычна звязана з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дзень Незалежнасці — гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
З Днём Незалежнасці вас, дарагія землякі! Хай кожны дзень у нашай краіне будзе мірным і спакойным, напоўненым стваральнай працай і гонарам за незалежную Беларусь!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: