З Днём маці!
Родныя, любімыя, галоўная надзея і апора – нашы дарагія мамы!
Вы – увасабленне жыццёвай мудрасці і цярпення, бязмежнай любові і ласкі, неверагоднай цеплыні і нястомнага клопату.
Няма нічога даражэйшага на свеце, чым добрыя маміны вочы! Няма нічога цяплейшага, чым матчыны рукі! Няма нікога больш роднага чалавека, чым Мама!
Самая вялікая мара для любой маці – бачыць сваё дзіця шчаслівым і паспяховым, адчуваць гонар за яго дасягненні.
Дык няхай жа яна абавязкова спраўдзіцца, няхай вашыя сэрцы будуць сагрэтыя любоўю і клопатам вашых дзяцей!
Са святам, дарагія мамы!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: