З Днём пажылых людзей!

Кожны год у першы дзень кастрычніка мы ўшаноўваем тых, у каго за спіной доўгі жыццёвы шлях, досвед, мудрасць і цярпенне. Няхай гэты шаноўны ўзрост суправаджаецца камфортам і павагай, а "восень жыцця" будзе ўтульнай і цёплай. Няхай вас заўсёды сагравае клопат, увага і любоў блізкіх людзей!
У гонар Дня пажылых людзей у музеі-запаведніку "Нясвіж" у рамках акцыі "Сэрцам маладыя":
- 30 верасня а 14 гадзіне ў Тэатральнай і Гетманскай залах палаца пройдзе культурнае мерапрыемства "Прыгажосць і ўзрост";
- 1 кастрычніка - БЯСПЛАТНЫ ўваход у палацавы ансамбль і ратушу для асоб, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (пры прад'яўленні пенсіённага пасведчання).
Нагадваем, што з 1 кастрычніка музей працуе па зімовым раскладзе: з 9.00 да 18.00, каса - да 17.00.
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: