З Міжнародным днём музеяў!
Віншуем усіх калег – музейных работнікаў, партнёраў і наведвальнікаў з Міжнародным днём музеяў! У супрацоўнікаў музеяў выдатная місія – збіраць, вывучаць, захоўваць і прадстаўляць грамадству помнікі гісторыі, матэрыяльнай і духоўнай культуры, а галоўнае – перадаваць іх нашчадкам.
Няхай фонды музеяў папаўняюцца новымі рэдкімі экспанатамі і ўнікальнымі калекцыямі! Жадаем музеям развіцця і працвітання, новых адкрыццяў, яркіх праектаў, цікавых выставак і шматлікіх захопленых удзячных наведвальнікаў! Музейным работнікам – здароўя, натхнення і творчых поспехаў!
Падзяліцца ў сацыяльных сетках: