Жнівеньскія канцэрты ў Тэатральнай зале — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Жнівеньскія канцэрты ў Тэатральнай зале

14.08 550TЕ800.jpg

14 — 15 жніўня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае прыхільнікаў класічнага музычнага мастацтва ў палац Радзівілаў на цыкл канцэртаў на сцэне Тэатральнай залы.

14 жніўня ў 12 і 16 гадзін увазе гледачоў будзе прапанавана канцэртная праграма "Фрыдэрык Шапэн" у выкананні салісткі Таццяны Старчанка (фартэпіяна).

У праграме прадстаўлены мазуркі, вальсы, накцюрны, прэлюдыі геніяльнага кампазітара.

Кошт квітка — 15 рублёў.

Набыць квіткі на 12 гадзін  

Набыць квіткі на 16 гадзін

15.08 550TЕ800.jpg

15 жніўня ў 12 і 15 гадзін гледачоў чакае эксклюзіўная праграма «Сны аб Нясвіжы» ў выкананні салістаў Белдзяржфілармоніі Таццяны Старчанка (фартэпіяна / клавесін), Яўгена Віданава (флейта) і Паўла Кухты (гітара).

У праграме творы, прысвечаныя Нясвіжу або якія гучалі ў Нясвіжскім палацы ў радзівілаўскія часы: музыка М. Радзівіла, Ф. Шапэна, М. Агінскага, Н. Орды, М. Ельскага, Г. Гарэлава.

  Кошт квітка — 15 рублёў.

Набыць квіткі на 12 гадзін

Набыць квіткі на 15 гадзін

 


Падзяліцца ў сацыяльных сетках: