Медальён «Ян III Сабескі» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Медальён «Ян III Сабескі»



белэксп.png


Медальён «Ян III Сабескі»XVIII-ХІХ ст.; медзь; d – 12,5 см. 

Дадзены экспанат быў знойдзены падчас архітэктурна-археалагічных даследаванняў, праведзеных у 2001 годзе ў дварцова-паркавым ансамблі Мяцельскім А.А.
Медальён круглы, на яго вонкавым баку ў тэхніцы высокага рэльефу адліта выява Яна ІІІ Сабескага. 

Партрэт пагрудны, профільны з паваротам управа. У верхняй частцы медальёна ёсць скразная адтуліна пад шнур, якая служыць для падвешвання. 


Ян III Сабескі (1666 1668 гг.) польскі палкаводзец. З 1668 г. — вялікі каронны гетман, з 1674 г. — кароль Польшчы, вялікі князь літоўскі. Палкаводчае мастацтва Сабескага праявілася ў войнах Рэчы Паспалітай супраць Асманскай імперыі. Войскі пад яго камандаваннем нанеслі турэцкім войскам шэраг паражэнняў — пад Хоцінам, Львовам і Венай, дзе дзейнічалі сумесна з аўстрыйскімі войскамі.

Кароль Ян III Сабескі да гэтага часу з'яўляецца культавай фігурай у Польшчы. Дзякуючы здабытай ім перамозе над туркамі пад Венай у 1683 г., ён упісаў сваё імя ў спіс выдатных палякаў, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю Еўропы і ўсяго свету. Сабескі ў якасці апошняга рыцара ў Еўропе, гетмана Польшчы і яе караля стаў сімвалам нацыянальнага адзінства і свабоды. У яго гонар былі створаны шматлікія літаратурныя творы, песні, гімны і маршы, напісаны цудоўныя карціны, адчаканены памятныя медалі і ўзведзены помнікі. 

Гэты польскі кароль з'яўляецца адной з ключавых фігур XVII стагоддзя, пра што сведчаць яго біяграфіі і агульныя працы па гісторыі Рэчы Паспалітай і Еўропы, якія выйшлі у Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і, вядома, у самой Польшчы.