Бакал Гусеўскага крыштальнага завода
Бакал; Расійская Імперыя; 1820-1830-я гг.
Крышталь бескаляровы; выдзіманне, граненне, шліфаванне;
h - 18,0 см; d - 7,0 см.
Бакал Гусеўскага крыштальнага завода імя Акіма Мальцова можна будзе сустрэць пры наведванні экспазіцыі «Упершыню экспанат. Са збору Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», якая адкрыецца 3 ліпеня.
Крышталёвы выраб адносіцца да 20-30-х гадоў XIX стагоддзя і ўключае круглую стапу, шліфаваную на 8 граней, замацаваную на круглым пастаменце, ножку и чашу.
Ножка прамая, у выглядзе калоны, шліфаваная, з двума шліфаванымі ў пяціграннікі колцамі.
Чаша конусападобная, з вывернутым вонкі вусцем, знізу ўпрыгожана шліфаваннем прадаўгаватых пялёсткаў кветак, уверсе — фрызам з тонкіх травінак.
Посуд знаходзіўся ў карыстанні, бо маюцца драпіны і сколы на гранях, пацёртасці стапы і паверхні.
Завод заснаваны ў 1756 годзе арлоўскім купцом Акімам Мальцовым у Маскоўскай губерніі на рэчцы Гусь.
Аналаг бакала знаходзіцца ва Ўсерасійскім музеі дэкаратыўнага мастацтва ў Маскве.