БАКАЛ — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

БАКАЛ



Безымянный-1.png

Бакал;

Урэчча-Налібокі (?);

канец XVIII - першая чвэрць ХІХ стст.;

в. - 16,6 см;


Бакал з’яўляецца прадуктам вытворчасці Урэцка-Налібоцкіх мануфактур. На тэрыторыі Беларусі, багатай драўнінай, пяском, рэкамі, – неабходнай сыравінай для вытворчасці шкла – шкларобства развівалася з даўніх часоў. У канцы XVIII пачатку ХІХ стагоддзя попыт на шкляны посуд значна ўзрос. Рамеснікі пераключыліся на вытворчасць шкла для масавага пакупніка. Збыт прадукцыі быў разлічаны не толькі на магнатаў і шляхту, але і на продаж пастаянным купцам, выпадковым людзям, якія называюцца ў ведамасцях мануфактур «чалавек», «праезджы», «падарожнік», «музыкант»,  у сувязі з чым адбыліся спрошчанні  ў тэхналогіях вырабу.

 Чашу і ножку сталі вырабляць разам, донца і ножка шліфаваліся на 6-8 граней, стапу адлівалі і прымацоўвалі асобна. Гравіраванае мастацкае аздабленне таксама было спрошчана, набыло больш дэмакратычныя рысы. Арнаментальны шлячок вакол вусця са стылізаванай выявай квітнеючага аўса ў выглядзе гравіраванага матавага кружочка на сцяблінцы, размешчанага паміж двух лісткоў, у цэнніках за 1817 г. урэцкага гравіраванага посуду значыўся пад назвай «авёс шэры».

Пераважаючы дыяметр стапы над дыяметрам вусця (для большай устойлівасці)  быў характэрнай рысай  Урэцкага і Налібоцкага шкла.