Экспанат "Бакал" — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Экспанат "Бакал"

aa


Бакал; Расійская Імперыя; Імператарскі шкляны завод.

1820-1830-е гг.

крышталь бескаляровы; выдзіманне, шліфаванне;

h - 14,0 см; d (стапы) – 7,3 см




      У вітрыне залы “Прыватныя калекцыі” Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” сярод празрыстых сведкаў розных эпох размешчаны і крышталёвы бакал Імператарскага шклянога завода. Стапа круглая, на шырокім круглым пастаменце, паступова пераходзіць у кароткую ножку, чаша конусападобнай формы. Аздабленне шліфаванае: пастамент упрыгожаны 16-прамянёвай разеткай на дне і хвалістым краем, ножка і стапа - вертыкальнымі гранямі. Тулава візуальна падзелена на 4 ярусы: І - гладкі край вусця, ІІ – фрыз з дробных ромбаў на фоне якіх чаргуюцца буйныя ромбы і кругі, ІІІ – цэнтральны пояс з "лістоў бамбука", размешчаных у рад і нахіленых злева направа, IV -  донца, шліфаванае “у алмаз”.

 

       Атрыбуцыя. У аснове дэкору выкарыстанага для ўпрыгожання бакала ляжаць малюнкі з альбому крышталю Імператарскага Шклянога завода. Па форме і стылістычных асаблівасцях бакал адпавядае вырабам Расійская імперыі першай чвэрці XIX ст.; Бакал па форме нагадвае аналагічныя прадметы з "Прыгараднага граннага сервіза" 1823 г., распрацаванага