Гакаўніца — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Гакаўніца



гаковница.png


Гакаўніца;
XVI - XVII стст.;
метал, коўка, зварка, чаканка;
l — 1350 мм; калібр — 20 мм; l гака — 90 мм


   Гэты экспанат, размешчаны ў экспазіцыі "Арсенал", быў знойдзены пры раскопках, якія праходзілі з 2001 па 2011 гг. на тэрыторыі Палацава-паркавага комплексу.
   Гакаўніца — дульназараднае ружжо з гакам (крукам) пад ствалом. Ствол круглы ў сячэнні, калібр — 20мм, звонку ўпрыгожаны фрызамі на адлегласці прыкладна 24 см ад дульнага зрэзу.

Гак даўжынёй 90 мм, прымацаваны на адлегласць 40 см ад завяршэння ствала. Казённая частка змяшчае запальную адтуліну. Драўляная падстаўка не захавалася.
Цэлая гакаўніца была знойдзена падчас рамонтных работ ля валоў палацавага ансамбля Радзівілаў у Нясвіжы ў лютым 2011 года, куды, паводле звестак археолага А.А. Мяцельскага, ён быў выкінуты падчас руска-шведскай вайны ў маі 1706 года.