Гармата XVIII ст. — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Гармата XVIII ст.



Гармата

XVIII ст.;

жалеза, ліццё;

l — 240 см; b — 43 см; калібр — 10 см.

гармата.png

 

       Дадзены экспанат, размешчаны ў экспазіцыі «Арсенал», быў знойдзены пры раскопках, якія праходзілі з 2001 па 2011 гг. на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.

     Падчас Паўночнай вайны (1700-1721 гг.) артылерыя нясвіжскага замка была ўзмоцнена чатырма жалезнымі гарматамі, якія з'явіліся тут незадоўга да прыходу шведаў. 


      Паводле звестак, прыведзеных Г. Адлерфельдам, камергерам Карла XII, у крэпасці, на момант здачы ў маі 1706 г., знаходзілася 17 бронзавых і 4 жалезныя гарматы. Большую частку бронзавых гармат шведы забралі з сабой у якасці трафеяў, а некаторыя былі пераплаўлены. Чатыры жалезныя гарматы, верагодна, не маючы магчымасці расплавіць, шведы проста ўтапілі ў рве вакол замка разам з іншымі трафеямі. Магчыма, адна з гэтых гармат і была знойдзена ў 2010 г.
Гармата адліта з жалеза. Калібр
10 см. Вагамер6,5 фунтаў (страляла ядрамі вагой 6,5 фунтаў (каля 3-х кг). Вонкавая паверхня гарматы складаецца з трох ўсечаных конусаў, меншай асновай павернутых да дула. Часткі аддзяляюцца ўступамі, якія, як і дно, упрыгожаны фрызамі.

      Даўжыня гарматы 240 см, што дазваляе аднесці яе да кароткіх гармат. Клеймы страчаны або адсутнічаюць.