Карціна «Першы снег» — музей-запаведнік «Нясвіж»
Флаг РБ Герб РБ

Карціна «Першы снег»



1.png

Карціна «Першы снег»;

мастак У.Л. Зінкевіч;

Рэспубліка Беларусь, 2014 г.;

выш. — 50 см; шыр. — 60 см. 


♦Мастак Зінкевіч Уладзімір Леанідавіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў Гомельскай вобласці, пасёлку Стрэлічава, з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кавалерам ордэна Францыска Скарыны, ганаровым акадэмікам Расійскай акадэміі мастацтваў, членам Беларускага саюза мастакоў.

♦На карціне “Першы снег” прадстаўлены адзін з цікавейшых беларускіх краявідаў – балота. Беларускія балоты — гэта неад’емная частка як гаспадарчай дзейнасці, так і адпачынку: палявання, збору ягад і інш. На карціне прадстаўлена балота, зкаванае ільдом і запарушанае снегам. Пасярэдзіне вадаёма — узвышша, паросшае хмызняком і травой. Справа, сям-там, відаць купіны з травы, паміж імі ўзвышаюцца асобныя дрэвы. Дрэвы, хмызняк нахілены ўправа, таксама ўправа накіравана і тонкая стужка снегу на застыўшым люстэрку вады. На заднім плане цямнее лес. На малюнку — пахмурны зімовы дзень.

Сёння работы знакамітага мастака можна сустрэць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква, РФ), а таксама ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”.