Касанэ

Касанэ.
XVI ст;
арэх, разьба;
66 х 184 х 61 см.
Дадзены прадмет мэблі з'яўляецца аднагодкам нясвіжскай Ратушы, у
пастаяннай экспазіцыі якой вы можаце пазнаёміцца з ім бліжэй.
Касанэ (італ. cassone — вялікая скрыня, ларь; ад італ. cassa — скрыня;) —
куфар для захоўвання пасагу італьянскіх нявест у эпоху Адраджэння. Мэблю
выраблялі з каштоўных парод дрэва, багата ўпрыгожвалі разьбой і ўстаўкамі
з каштоўных камянёў, абівалі аксамітам і распісвалі. Прыгожую
"нерухомасць" выкарыстоўвалі не толькі для захоўвання: часам касанэ
выкарыстоўвалі для сядзення або як спальнае месца.
У XVI стагоддзе, калі атрымалі дастатковага распаўсюджвання іншыя тыпы
мэблі, касанэ ператварыліся ў дарагі прадмет мастацтва. Яны набывалі
архітэктанічную форму — мелі ножкі, карнізы, мініяцюрныя калонкі ці
пілястры і ўсё часцей насілі дэкаратыўную функцыю.